Дроны-камікадзэ знішчылі дзве варожыя агнямётныя сістэмы ТГС-1А «Сонцапёк» на Луганшчыне
- 8.11.2024, 11:16
- 3,724
Відэафакт.
Аператары дронаў з 92-й АШБр імя Кашавога атамана Івана Сірко з дапамогай дронаў-камікадзэ атакавалі дзве расейскія агнямётныя сістэмы ТГС-1А «Сонцапёк» паблізу вёскі Піліпаўка на Луганшчыне.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховай баявой працы ўкраінскіх ваяроў апублікаваны ў сацсетках. Мяркуючы з запісу, адзін агнямёт быў цалкам знішчаны, іншы - значна пашкоджаны.