24 снежня 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

El Pais: Украіна пачала «дыпламатычны наступ»

1
El Pais: Украіна пачала «дыпламатычны наступ»

Каб захаваць дапамогу ЗША за Трампам.

Украіна пачала актыўную дыпламатычную кампанію, накіраваную на перакананне Дональда Трампа ў тым, што вайсковая дапамога для Кіева не можа быць спыненая, паколькі гэта можа паўплываць на глабальнае лідарства ЗША.

Пра гэта паведамляе El Pais.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова падкрэсліваў важнасць падтрымкі ЗША, заяўляючы, што без яе краіна апынецца ў цяжкім становішчы.

Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі Трамп абяцаў спыніць мільярдныя пастаўкі зброі Украіне і засяродзіцца на хуткім развязанні вайны, нават калі гэта запатрабуе тэрытарыяльных саступак на карысць Расеі. Зяленскі, аднак, спадзяецца, што заявы Трампа падчас кампаніі і ягоныя рэальныя крокі як прэзідэнта могуць адрознівацца.

Зяленскі ўжо пачаў камунікацыю з Трампам, віншуючы яго з перамогай на выбарах і выказваючы надзею на "новую эру для ўсіх нас". У тэлефоннай размове ўкраінскі прэзідэнт назваў Трамп лідарам, здольным дасягнуць "гістарычнага выніку", і падкрэсліў важнасць амерыканскай падтрымкі.

Акрамя таго, кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пацвердзіў, што стасункі з Трампам маюць стратэгічнае значэнне для Украіны.

На Кіеўскім эканамічным форуме гэтую тэму актыўна абмяркоўвалі як прадстаўнікі бізнэсу, так і палітычныя дзеячы, паколькі ад пазіцыі новага прэзідэнта ЗША можа залежаць будучае развязанне канфлікту.

Зяленскі і яго каманда спадзяюцца, што нават калі Трамп абмяжуе прамыя вайсковыя пастаўкі, ён працягне падтрымку Украіны праз іншыя каналы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках