24 снежня 2024, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пакрыўдзіўся, што яму больш не тэлефануюць заходнія лідары

22
Пуцін пакрыўдзіўся, што яму больш не тэлефануюць заходнія лідары

"Раптам перасталі".

Лідары Захаду больш не тэлефануюць кіраўніку Расеі Пуціну. Пра гэта сам Пуцін паведаміў, выступаючы на пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба Валдай.

Са слоў Пуціна, гэта адбылося "раптам", хоць раней такія званкі адбываліся рэгулярна. "Кіраўнікі заходніх дзяржаў з нейкага этапу ледзь не кожны тыдзень мне тэлефанавалі, а потым раптам перасталі", – сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што "не супраць аднавіць дыялог", калі такое жаданне з'явіцца ў заходніх лідараў.

“Калі нехта з іх захоча аднавіць кантакты, я заўсёды казаў і хачу яшчэ раз сказаць: мы нічога супраць не маем. Калі ласка, будзем кантакты аднаўляць і весці дыскусіі”, - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках