27 снежня 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЛА спярэсцілі вайсковы палігон у Растоўскай вобласці РФ

7
БЛА спярэсцілі вайсковы палігон у Растоўскай вобласці РФ

Там дыслакуюцца расейскія жаўнеры тэрміновай службы.

Невядомы беспілотнік на пачатку лістапада атакаваў палігон войскаў дзяржавы-агрэсара РФ каля горада Новачаркаска ў Растоўскай вобласці, што за 200 кіламэтраў ад лініі фронту ва Украіне. Фота наступстваў атакі з'явіліся ў Сецквеі, піша Defense Express у суботу, 9 лістапада.

Аналітыкі прааналізавалі распаўсюджаныя кадры. Як сцвярджаецца, БЛА атакаваў палігон уначы 3 лістапада. На фота і відэа відаць некалькі спаленых дашчэнту намётаў.

Defense Express мяркуе, што палігон мог атакаваць дрон з баявой часткай з суббаявымі прыпасамі ў выглядзе невялікіх куль, якія могуць эфектыўна знішчаць жывую сілу. У той жа час аўтары відэа сцвярджаюць, што акупантаў у намётах падчас нападу не было.

На палігоне пад Новачаркаскам размешчаны 102 мотастралковы полк 150-й мотастралковай дывізіі РФ (раней — 33-яасобная мотастралковая брыгада). Сцвярджаецца, што там дыслакуюцца расейскія жаўнеры тэрміновай службы.

Страты сярод акупантаў невядомыя. Прадстаўнікі Сіл абароны Украіны не каментавалі інфармацыю. Defense Express паказвае, што палігон у Растоўскай вобласці мог быць атакаваны ўкраінскімі дронамі з рознымі баявымі часткамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках