24 снежня 2024, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэталі смяротнага ДТЗ пад Докшыцамі: кіроўца быў п'яны

8
Дэталі смяротнага ДТЗ пад Докшыцамі: кіроўца быў п'яны

У выніку ДТЗ ад атрыманых траўм памёр 14-гадовы падлетак.

Кіроўца ВАЗ падчас смяротнага ДТЗ ля аграгарадка Замасточча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці быў п'яны, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 ст. 317 («Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека») КК.

Са звестак следства, сёння ўначы 30-гадовы кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення падвозіў кампанію з пяці чалавек. Каля Замасточча ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе аўто перакулілася.

У выніку ДТЗ ад атрыманых траўм памёр 14-гадовы падлетак. Кіроўца і яшчэ чацвёра пасажыраў (13, 15, 16 і 18 гадоў) з рознымі траўмамі шпіталізаваныя.

На месцы працавала следча-аператыўная група.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны спалучаныя траўмы. Ім надаецца неабходная дапамога.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках