Дроны СБУ пашкодзілі хімкамбінат у Тульскай вобласці, які вырабляе порах і боепрыпасы
4- 9.11.2024, 14:50
- 3,550
Завод належыць карпарацыі «Растэх».
Уначы 9 лістапада дроны Службы бяспекі Украіны і Сіл спецыяльных аперацый дабраліся да Алексінскага хімічнага камбіната ў Тульскай вобласці РФ. Пра гэта паведамілі крыніцы «Фокусу» ў СБУ.
Прадпрыемства ўваходзіць у карпарацыю "Растэх" і вырабляе боепрыпасы, порах і матэрыялы для вайсковага прамысловага комплексу.
З 21:30 у розных абласцях РФ абвяшчалі паветраную трывогу праз пралёты беспілотнікаў, а а 3 гадзіне ночы тальчукі пачалі пісаць пра атаку на хімбамбінат, выбухі і рух пажарных машын, якія накіроўваліся да месца ўзгарання.
«СБУ комплексна адпрацоўвае па аб'ектах на тэрыторыі РФ, якія ўцягнутыя ў вайну ва Украіне. Знішчэнне складоў са зброяй, вайсковых аэрадромаў і прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца часткай расейскага ВПК, зніжаюць здольнасці Расеі тэрарызаваць нашу краіну», - паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.