Менчукі зрабілі незвычайны рамонт у хрушчоўцы ў цэнтры
10- 9.11.2024, 14:58
- 9,954
А зараз кватэру прадаюць.
Працягваем глядзець стыльныя рамонты, якія менчане робяць у савецкіх кватэрах. Сёння на сайце realt.by - хрушчоўка на Грыбаедава з яркімі акцэнтамі ў інтэр'еры. Разгледзім яе падрабязней.
Гэтая двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе панэльнага шасціпавярхоўвіка на Грыбаедава, 2А. Вось размяшчэнне дома на карце:
Плошча кватэры - 46 квадратаў. Столі - 2,54 метра. У яе вось такая планіроўка:
У кватэры добраўпарадкавана сумешчаная кухня-гасцёўня плошчай амаль 18 квадратаў. З яе - выхад на балкон.
Ёсць таксама асобная спальня з гардэробнай і невялікі кабінет.
Санвузел у кватэры сумешчаны. Вокны выходзяць у двор.
Кватэра знаходзіцца ў прэстыжным раёне ў цэнтры Менска. Да стэлы - 10 хвілін пешшу.
За кватэру просяць 117,5 тысячы даляраў. Метр выходзіць па 2554 долары.