Беларускі гурт Irdorath прэзентаваў кліп на песню «Vaukalak»
3- 9.11.2024, 16:21
- 2,650
Вяртанне да каранёў.
Беларускі фолк-гурт Irdorath выпусціў песню "Vaukalak" і кліп на яе.
Песню музыкі напісалі яшчэ ў 2020 годзе, але адклалі спачатку праз пратэсты, а пасля праз арышты за выкананне музыкі на маршах.
Кліп, як піша група, дэманструе каханне і ахвярнасць, якія выходзяць за межы звычайнага чалавечага жыцця.
Надзея і Уладзіміра Калач - былыя палітвязні. За ўдзел у пратэстах іх асудзілі на два гады калоніі.