На расейскім хімкамбінаце, які пашкодзілі дроны УСУ, прагрымеў яшчэ адзін выбух
7- 9.11.2024, 17:04
- 7,714
Загарэліся хімічныя рэчывы.
У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Алексінскі хімкамбінат у Тульскай вобласці РФ пашкоджаны цэх вытворчасці пораху, працы спыненыя.
Аб гэтым заявіў суразмоўца «Украінскай праўды» ў спецслужбах
Дэталі: Па ўдакладненай інфармацыі крыніцы, уначы па хімкамбінаце прыляцела не менш за 13 беспілотнікаў. Праз выкід кіслот зараз дыміць аранжавым колерам ключавая цэль - цэх вытворчасці пораху.
У 14:10 паводле менскага часу на аб'екце, які паразілі дроны СБУ і ССА, зафіксаваны дадатковы выбух - загарэліся хімічныя рэчывы ў выніку папярэдніх трапленняў.
«Сам завод спынены, персанал эвакуяваны. Таксама пацверджана пашкоджанне Алексінскай ЦЭЦ. Пашкоджана лінія электраперадачы напругай 110 кВ», - піша выданне.