27 снежня 2024, Пятніца, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская авіякампанія спыніла продаж білетаў у Менск

2
Расейская авіякампанія спыніла продаж білетаў у Менск

Рэйс толкам і не паспелі запусціць.

Расейская авіякампанія Red Wings са снежня спыніла продаж білетаў на авіярэйсы з Ульянаўска ў Менск. Аб гэтым піша «КоммерсантЪ».

На афіцыйным сайце авіякампаніі апошнім днём продажу авіябілетаў абазначана 29 лістапада.

Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, растлумачыла, што праблема звязана з тым, што рэйс быў субсідуемым, прычым кошт субсідзіравання авіярэйса ў Менск з боку расейскага рэгіянальнага бюджэту "даволі істотны". Пры гэтым Беларусь не раз заяўляла, што не мае права субсідаваць замежныя кампаніі. Таксама няма і ў Расеі заканадаўчай базы для субсідзіравання авіярэйсаў, якія выконваюцца за мяжу. У сувязі з гэтым была прынятая пастанова субсідаваць авіярэйс чыста з бюджэту Ульянаўскай вобласці — 1,3 млн расейскіх рублёў (крыху больш за 13 тысяч даляраў) на адзін авіярэйс у Менск і назад. У траўні, згодна з праектам пастановы ўльянаўскага ўрада, на субсідзіраванне авіярэйса з чэрвеня да верасня прадугледжвалася 24,7 млн ​​расейскіх рублёў (больш за 250 тысяч даляраў).

"Сумы субсідзіравання з абласнога бюджэту атрымліваліся немалыя, і, паводле маіх звестак, рэгіянальны мінтранс прыняў пастанову змяншаць расходы ў субсідзіраванню менскага авіярэйса", - сказаў субяседнік выдання.

У рэгіянальным мінтрансе тлумачыць прычыны спынення продажу авіябілетаў у Менск адмовіліся. Дырэктар дэпартамента транспарту Юрый Чыбісаў толькі растлумачыў "Коммерсанту", што "пастанова яшчэ не прынятая": "Пакуль скасаваны толькі продаж білетаў, мы знаходзімся з авіякампаніяй у перагаворным працэсе".

Нагадаем, рэйс з Ульянаўска ў Менск і назад быў адкрыты сёлета 2 чэрвеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках