Альфрэд Кох: Пуцін гэта разумее
5- 9.11.2024, 20:06
- 13,402
Уся слабасць расейскага войска ў вайне супраць Украіны паказаная.
Былы віцэ-прэм'ер РФ Альфрэд Кох у інтэрв'ю YouTube-каналу Форума свабоднай Расеі выказаў меркаванне, што Захад з лёгкасцю разбярэцца з расейскім войскам, калі Пуцін наважыць напасці на адну з краін NATO:
- Вайна ва Украіне паказала ўсе прынады расейскага войска. Шмат самалётаў ляціць бамбіць Кіеў? Ніводнага. Чаму? Таму што там стаіць заходняя СПА. А ізраільскія самалёты залятаюць у Іран, як да сябе дадому і бамбуюць, што жадаюць. Чаму? Бо супраць заходніх знішчальнікаў стаіць расейская СПА.
Таму вайна з Захадам будзе іншай, і Пуцін гэта разумее. Уся слабасць расейскага войска ў гэтай вайне паказаная. І Захад яе ўбачыў.