УСУ знішчылі «Тэрмінатар»
- 9.11.2024, 21:18
- 4,154
Расейцы страцілі рэдкую БМП.
Расейцы фактычна дзясяткамі адзінак страчваюць вайсковую тэхніку на полі бою. Нядаўна ўкраінскія супрацьтанкісты падстрэлілі рэдкую расейскую БМП "Тэрмінатар".
Пра гэта заявіў прадстаўнік прэс-службы 79-й АГШ Таўрычаскай брыгады Арэст Дрымалоўскі, паведамляе "РБК-Украіна" са спасылкай на эфір "Мы-Украіна".
Між іншым, журналісты спыталі ў вайскоўца, што адбываецца з амуніцыяй і тэхнікай у расейцаў, і наколькі ім удаецца папаўняць запасы.
У адказ Дрымалоўскі сказаў, што акупанты ўвесь час праводзяць ратацыі. Акрамя таго, вораг увесь час папаўняе свае шэрагі бранятэхнікай, бо пры нападах страчвае фактычна дзясяткамі БТР, БМП і танкі.
Ён распавёў, што нядаўна абаронцы Украіны нават спадалі БМП "Тэрмінатар", даволі рэдкая машына на ўзбраенні расейскага войска.
"Тэрмінатар" - гэта баявая машына падтрымкі танкаў, якую нашы супрацьтанкісты доўга спрабавалі падстрэліць. І вось падчас аднаго з апошніх штурмаў гэтая машына была знішчана нашымі ваярамі", - паведаміў Дрымалоўскі.