26 снежня 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэтак жа Полк Каліноўскага будзе заходзіць у Гомель, Берасце і Менск»

«Гэтак жа Полк Каліноўскага будзе заходзіць у Гомель, Берасце і Менск»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Украінскі народны дэпутат расказаў пра Сірыйскі сцэнар для Беларусі.

Народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка падзяліўся ўласнымі назіраннямі наконт падзей у Сірыі і спрагназаваў падобны сцэнар і для Беларусі.

Як паведамляе «Апостроф», пра гэта ён напісаў у сябе ў Telegram-канале.

«Крыху думак пра Сірыю. Вось вы бачыце зараз, як фактычна проста на матацыклах бяруць горад за горадам. Учора Алепа. Сёння-Хаму», - піша народны дэпутат.

Ён адзначае, што гэта было самым галоўным, што «прадавала Расея» - «абарона рэжыму».

«І гэта ж было галоўнае, што прадаваў Пуцін. Што вось ёсць Расея і яна абароніць рэжым. І ніхто нічога не можа ім супрацьстаяць. Дзе цяпер Расея? Дзе абарона? Так «паважаныя партнёры» могуць і не зразумець», - адзначае ён.

Успомніў ён і пра тое, як гэтыя падзеі спрабуюць растлумачыць у расейскіх каналах:

«Але з самага смешнага, што ўсе расейскія тг-каналы тлумачаць гэта ўсё тым, што рэжым Асада проста карумпаваны і людзі стаміліся. Вось змагаўся б з карупцыяй і ўсё добра было б».

У кантэксце гэтага Ганчарэнка мяркуе падобны сцэнар развіцця падзей і для Беларусі:

«І гэтак жа Полк Каліноўскага будзе заходзіць у Гомель, Берасце і Менск. Трэба крыху пачакаць. Але не вельмі доўга!».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках