Масаваны пажар: Генштаб УСУ раскрыў дэталі ўдару па нафтабазе ў Бранску
1- 11.12.2024, 12:22
- 3,494
Яна выкарыстоўваецца для забеспячэння акупацыйнага войска РФ.
Уночы 11 снежня падраздзяленнямі Сіл беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны і Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны нанесены ўдар па нафтабазе, што ў Бранскай вобласці РФ.
Адзначаецца, што НП "Бранск" - наліўны пункт нафтаправода "Дружба", асноўнай функцыяй якога з'яўляецца прыём, захоўванне, размеркаванне і адгрузка дызельнага паліва на аўтацыстэрны і чыгуначны транспарт.
Гэты НП актыўна выкарыстоўваецца для забеспячэння акупацыйнага войска РФ.
"Паводле наяўнай інфармацыі ёсць траплянне па нафтабазе з наступным узгараннем. Пачаўся масаваны пажар".