Зяленскі: Запрашэнне ў NATO павінна атрымаць уся тэрыторыя Украіны
11- 11.12.2024, 21:16
- 2,536
У міжнародна прызнаных межах.
Запрашэнне ў NATO павінна давацца ўсёй тэрыторыі Украіны ў міжнародна прызнаных межах. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю для СBN, апублікаванага ў сераду, 11 снежня.
«Запрашэнне даецца ўсёй тэрыторыі Украіны ў міжнародна прызнаных межах, а вось дзеянні Альянсу могуць [распаўсюджвацца] і на тую частку, якую Украіна будзе кантраляваць, якую кантралюе, з будучым пашырэннем», – адзначыў прэзідэнт.
У той самы час Зяленскі падкрэсліў, што Украіна разумее, што не можа стаць удзельніцай NATO, пакуль ідзе вайна.
«Украіна разумее і не хоча ўблытваць вайскоўцаў іншых краінаў у гэтую вайну... Таму мы хацелі запрашэння. Мы ведаем, што падчас вайны нас не возьмуць у NATO, але калі мы рэальна хочам скончыць вайну, Украіне трэба даць NATO», – заявіў прэзідэнт.