У Менску назвалі самыя папулярныя дзіцячыя імёны
1- 11.12.2024, 21:22
- 6,962
Названыя таксама рэдкія імёны беларусаў.
Імёны, якімі найчасцей называлі дзяцей у беларускай сталіцы цягам студзеня – лістапада 2024 года, назвалі ў Галоўнай управе юстыцыі Менгарвыканкама.
Часцей за ўсё бацькі выбіралі для хлопчыкаў імя Міхаіл, а для дзяўчынак – Сафія. Так, сёлета Міхаілам ужо назвалі 341 хлопчыка, а Сафіяй – 272 дзяўчынкі.
Таксама бацькі часта выбіралі для хлопчыкаў імёны Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр. Сярод імёнаў для дзяўчатак самымі папулярнымі былі Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.
У параўнанні з мінулым годам «топ-5» не моцна змяніўся: сёлета ў мужчынскім спісе на змену Максіму прыйшоў Аляксандр, а ў жаночым Марыю і Алісу замянілі Васіліса і Ксенія.
Сярод самых рэдкіх мужчынскіх імёнаў гэтага года – Альгерд, Радзівон, Святагор, Юстын, Фама. Для дзяўчатак радзей за ўсё выбіралі імёны Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.