Экспэрт: У Нямеччыне перад выбарамі з'явіўся рэальны лідар
6- 13.12.2024, 12:51
- 8,964
У ключавой еўрапейскай краіне будуць вялікія змены.
Датэрміновыя выбары ў парламент Нямеччыны запланаваныя на 23 лютага 2025 года.
- Цяпер усё паказвае на тое, што ў cацыял-дэмакратаў ("Сацыял-дэмакратычная партыя") і свабодных дэмакратаў ("Свабодная дэмакратычная партыя"), якія знаходзяцца ва ўрадзе, будуць слабыя вынікі Свабодных дэмакратаў, магчыма, не будзе ў новым парламенце, у сацыял-дэмакратаў - мінус амаль 10%. Рэальны лідар сёння Фрыдрых Мерц з хрысціянскіх дэмакратаў, ХДУ/ХСУ сапраўды будуць часткай новага ўрада. Магчымым партнёрам хрысціянскіх дэмакратаў могуць быць “зялёныя”.
- Кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад блока ХДУ/ХСУ Фрыдрых Мерц днямі наведаў Кіеў. Ён з'яўляецца прыхільнікам перадачы Кіеву дальнабойных ракет TAURUS, казаў, што Пуціну трэба паставіць ультыматум.
- Дакладна мы не можам сказаць. У хрысціянскіх дэмакратаў ёсць розныя палітыкі. Ёсць моцныя галасы супраць пуцінскай агрэсіі - некалькі кансерватыўных палітыкаў, аднак ёсць і "маладая гвардыя". Мы не павінны забываць, што найбліжэйшыя стасункі з Пуціным былі таксама ў некаторых палітыкаў з хрысціянскіх дэмакратаў.
Я спадзяюся, што Мерц застанецца на шляху моцнай падтрымкі Украіны. Аднак не варта забываць, што Мерц - лідар апазіцыі. Ён жорстка крытыкуе канцлера Олафа Шольца за тое, што ён занадта слабы. Але мы даведаемся пра палітыку Мерца толькі тады, калі ён стане канцлерам.
- У еўрапейскіх медыях часта пішуць пра небяспеку такіх партый, як “Альтэрнатыва для Нямеччыны” і “Саюз Сары Вагенкнехт”. Ці маглі б вы растлумачыць нашым чытачам з Беларусі, што гэта за палітычныя сілы?
— Гэта вельмі цікава, бо гэтыя сілы прадстаўляюць у нашай сістэме частку ўльтраправых і ультралевых. Ультралевыя з «Саюза Сары Вагенкнехт» мяркуюць, што ўвесь прагрэс, гендэрная палітыка, шкодзяць левым, што левыя павінны больш займацца простымі працоўнымі, таму трэба больш нацыяналізму і намаганняў у сацыяльнай сферы. У нейкім сэнсе гэта нацыянал-сацыялізм.
"Альтэрнатыва для Нямеччыны" — гэта класічны правы папулізм, які аб'ядноўвае ў тым ліку людзей з ультраправымі поглядамі, якія сімпатызуюць Гітлеру і выступаюць супраць дэмакратычнай сістэмы. АдН падтрымліваюць людзі, якія хочуць зменаў з пункту гледжання ўльтраправых папулістысцкіх пазіцый.
Абедзве гэтыя партыі разглядаюць Пуціна і імперскую Расею сваімі сябрамі, бо ім падабаецца моцны лідар, яны любяць рыторыку Крамля, накіраваную супраць леваліберальнага мэйнстрыму ў Еўропе. Ультралевых з “Саюза Сары Вагенкнехт” прыцягвае бачанне Расеі як пераемніцы Савецкага Саюза, апанента Амерыкі. Таму ім пасуе ідэалогія Расеі.
Па-другое, ёсць дакладныя знакі таго, што існуе прамая падтрымка гэтых партый Расеяй. З расейскіх дэзінфармацыйных крыніц мы ведаем, што яны падтрымліваюць абедзве гэтыя партыі. Мы ведаем, што ёсць вельмі падазроныя моманты, якія паказваюць фінансавую дапамогу. Калі пачалася дыскусія аб новым урадзе, “Саюз Сары Вагенкнехт” пазначыў сваю пазіцыю, што для іх галоўнае - гэта не кампетэнцыі лідараў, а “канец вайны ва Украіне” і “спыненне дапамогі Кіеву”. Зразумела, што там ёсць і блізкія ідэалагічныя стасункі і, хутчэй за ўсё, фінансавыя. Гэта вельмі падобна на палітыку СССР падчас "халоднай вайны", калі Масква фінансавала левыя партыі ў ГДР.
- Нядаўна выйшлі мемуары былой федэральнай канцлеркі Ангелы Мэркель. Не сакрэт, што ў Еўропе, асабліва ва ўсходняй частцы, яе часта вінавацяць у тым, што пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, папракаюць і ў будаўніцтве "Паўночнага струменю-2". Што думаюць аб спадчыне канцлеркі Мэркель у Нямеччыне сёння?
- Вядома, яна пісала мемуары і з той прычыны, што ў Нямеччыне дрэнна кажуць пра яе спадчыну. Калі Мэркель была ва ўладзе - яна была гераіняй Еўропы. Times і The Economist пісалі, якая яна цудоўная лідарка. Сёння мы разумеем, што многія рэформы Мэркель былі няправільнымі. У Нямеччыне востра стаіць пытанне аб праблемах у эканоміцы. Многія мяркуюць, што ў іх вінаватая Мэркель. Многія вінавацяць яе за "Менскія пагадненні" і будаўніцтва "Паўночнага струменю-2".
Справядлівым будзе сказаць, што Мэркель мяркуе, што ў 2014 годзе немцы не былі гатовыя да санкцый, як і многія краіны Еўропы. Але яна аб'яднала еўрапейцаў у тым, каб іх прыняць, няхай яны былі сімвалічнымі. У нейкім сэнсе - яна будаўніца гэтага санкцыйнага рэжыму. Таму яна не толькі канцлерка, якая падтрымлівала “Паўночную плынь-2”, але і палітык, які арганізаваў санкцыі супраць Пуціна.
- Мяркуючы з заяў Трампа, роля ЗША ў бяспецы Еўропы будзе змяншацца. Новая адміністрацыя Белага дома будзе больш канцэнтравацца на ўнутраных пытаннях. Еўропе давядзецца быць больш актыўнай. Ці гатовыя ў Нямеччыне - вядучай краіне ЕЗ - да больш рашучай ролі?
- Думаю, што краіны Еўропы і Нямеччына не гатовы да таго, што ЗША спыняць удзел у архітэктуры бяспекі ў гэтым рэгіёне. Мы разумеем, што самая вялікая падтрымка Украіны - амерыканская, самая вялікая частка NАТО - ЗША. Мы бачым, што Еўропа за год вырабляе менш зброі, чым Расея за два месяцы. Зразумела, што ЕЗ і Нямеччына не гатовыя сёння быць удзельнікамі і дзеячамі ў сваёй бяспецы.
Але, вядома, усё кажуць аб тым, што патрэбна вялікая адказнасць за яе. Думаю, што першыя крокі ў Нямеччыне ўжо ёсць. Пасля 2022 года ёсць разуменне, што вайна ва Украіне ўплывае на бяспеку Нямеччыны. Але гэта дагэтуль вельмі далёка ад таго, каб быць незалежнымі ўдзельнікамі і лідарамі ў еўрапейскай бяспецы.
- Беларусам, вядома ж, цікава, ці варта чакаць змен стаўлення ў Нямеччыне да рэжыму Лукашэнкі, калі ў краіне зменіцца ўлада. Чаго чакаць беларусам?
- Я не чакаю іншага курсу ад новага ўрада, бо нават зараз у Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны ёсць разуменне таго, што трэба падтрымліваць палітвязняў і іх вызваленне, нельга аслабляць санкцыі праз удзел рэжыму ў вайне ва Украіне, але ёсць разуменне, што Беларусь не павінна стаць часткай Расеі.
Магчыма, у гэтай пазіцыі ёсць нейкая супярэчнасць, але ў нашым МЗС і сярод хрысціянскіх дэмакратаў, з якім я размаўляў, ёсць разуменне, што простых пастаноў у пытанні з Беларуссю няма.