14 снежня 2024, Субота, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа ганебных уцёкаў войска РФ з Сірыі

11
З'явілася відэа ганебных уцёкаў войска РФ з Сірыі

Паўстанцы далі ім літаральна пару дзён.

13 снежня Расея афіцыйна прыступіла да вываду войскаў з Сірыі, у фактычных уцёках задзейнічаныя як караблі, так і грузавыя самалёты.

Толькі на базу Хмеймім прыбыло 9 самалётаў: два Ан-124 (з грузападымальнасцю да 150 тон), Ан-72, тры Іл-76 і тры Ан-32. Эвакуацыя па моры праводзіцца з Тартуса.

У сеціве апублікавалі відэа, на якім карэспандэнт The Times на Блізкім Усходзе Самір Аль-Атруш ідзе ўздоўж калоны расейскіх войскаў, размаўляючы з варожымі салдатамі, ён цікавіцца, ці размаўляюць яны на ангельскай.

«Едзеце ў Расею, едзеце дадому?» – пытаецца журналіст, на што адзін з акупантаў адказвае сцвярджальна.

У калоне войскаў можна заўважыць грузавы транспарт з пяхотай, БМП, БТРы, пазадарожнікі.

Сірыйскія паўстанцы далі варожым фармаванням «пару дзён», каб пакінуць краіну.

У Washington Post апублікавалі спадарожнікавыя здымкі Maxar Technologies і Planet Labs, на якіх грузавыя самалёты «ўпакоўваюць» людзьмі і тэхнікай у Хмейміме.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках