Лукашэнка паляцеў у Аман
23- 14.12.2024, 10:56
- 11,120
Дыктатар спадзяецца на перамовы з султанам.
Аляксандр Лукашэнка раніцай 14 снежня вылецеў з працоўным візітам у Султанат Аман, паведаміла ягоная прэс-служба.
У планах дыктатара – перамовы з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.
«Асноўная ўвага падчас візіту будзе аддадзеная пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Размова пра пашырэнне таваразвароту, развіццё супрацоўніцтва ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і на іншых кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», – паведамілі ў прэс-службе дыктатара.