Сёння ноччу ў Беларусі было да мінус 12
- 14.12.2024, 12:54
- 2,066
Прычым на поўдні краіны.
Найбольш моцныя маразы былі на поўдні Беларусі. На метэастанцыі «Палеская» тэмпература апускалася да -12,3°С, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.
Гэта была пакуль самая нізкая тэмпература ў сезоне 2024/25.
На захадзе Гомельскай вобласці было -10°С. У Менску – 5,5°С, у Вілейцы – -7,7°С. У Шклове – -8°С.
На поўначы краіны цяплей, бо ён быў прыкрыты аблокамі цёплага фронту, а на поўначы Віцебскай вобласці ідзе нават невялікі снег.
У ноч на нядзелю чакаецца -1…-7°С, максімальна ўдзень -2…+3°С. На дарогах галалёдзіца.