14 снежня 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаліся вялікія праблемы з эвакуацыяй салдатаў з Сірыі

23
У Расеі пачаліся вялікія праблемы з эвакуацыяй салдатаў з Сірыі

У ГУВ раскрылі дэталі.

Сотні расейскіх вайскоўцаў не могуць эвакуявацца з Сірыі. Яны баяцца, што іх накрыюць агнём па дарозе з правінцыі Хомс да авіябазы ў Хмейміме.

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://t.me/DIUkraine/5022>ГУР.

«Працэсам вываду расейцаў з Сірыі карыстаюцца некаторыя ўзброеныя групоўкі: вешаюць расейскі сцяг на свае калоны як прыкрыццё для бесперашкоднага перамяшчэння, сярод іншага па трасе М4», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак ГУР, для гэтага працэсу нават задзейнічалі расейскага палкоўніка Дзмітрыя Матрэнку, які ездзіў на перамовы з прадстаўнікамі ваенных кантынгентаў іншых дзяржаваў у Сірыі і выпрошваў гарантый недатыкальнасці для салдатаў РФ, якія чакаюць у раёне аэрадрома Т4.

«Між тым на тэрыторыі Сірыі з'явіліся найміты з так званых расейскіх ПВК, напрыклад “афрыканскага корпусу”. Іх задача – абараняць падраздзяленні РФ, якія рухаюцца з глыбіні Сірыі да базаў на ўзбярэжжа», – дадаюць у ГУР.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках