14 снежня 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі два аўтобусы з салдатамі рэзнуліся лоб у лоб

21
У Расеі два аўтобусы з салдатамі рэзнуліся лоб у лоб

Больш за паўсотню загінулых і параненых.

У Варонежскай вобласці сутыкнуліся лоб у лоб два аўтобусы з расейскімі вайскоўцамі Пяцёра загінулі, яшчэ амаль паўсотні былі параненыя.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.

«Аўтобус з параненымі на вайне расейскімі вайскоўцамі рэзнуўся ва “УРАЛ” з іншымі вайскоўцамі ў Варонежскай вобласці. Пяць вайскоўцаў загінулі, 46 параненыя», – гаворыцца ў паведамленні.

Як расказалі ў Telegram-канале, ДТЗ адбылося 13 снежня, блізу 23-й, на трасе «Варонеж – Луганск», у Варонежскай вобласці. Так, «УРАЛ» з расейскімі вайскоўцамі рэзнуўся лоб у лоб з аўтобусам, дзе знаходзіліся іншыя расейскія салдаты.

«У аўтобусе перавозіліся вайскоўцы, якія атрымалі раненні на вайне з Украінай. У выніку ДТЗ загінулі абодва кіроўцы, 1 паранены вайсковец з аўтобуса, і 2 вайскоўцы з “УРАЛА”. Яшчэ 46 расейскіх вайскоўцаў параненыя», – дадалі ў Telegram-канале.

Тэрміновыя і важныя паведамленні пра вайну Расеі супраць Украіны чытайце на канале РБК-Украіна ў Telegram.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках