14 снежня 2024, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская выведка»: Нават уласныя дзеці гатовыя здаць Лукашэнку Маскве

10
«Беларуская выведка»: Нават уласныя дзеці гатовыя здаць Лукашэнку Маскве

Яны купіліся на прынады-цацкі, падкладзеныя Крамлём.

Telegram-канал «Беларуская выведка» піша, што Віктар Лукашэнка ўсё больш ухіляецца ад кантролю над сілавым блокам, тым самым "здае трон" Крамлю:

— Асабістыя самалёты, эксклюзіўнае жыццё, адпачынак на яхтах, вілы ў цёплых краях і актывы, якія раптам узляцелі, вабяць больш, чым перспектыва загразнуць у беларускім балоце ўлады свайго бацькі. Спрабуючы бясследна схаваць грошы ад радараў ЗША, Віктар скарыстаўся дапамогай расейскіх сяброў і з мэтай дыверсіфікаваць і адмыць здабытае залез у крыпту. Мільярдныя інвестыцыі ў біткойн і іншую крыптавалюту прынеслі доўгачаканыя і нечаканыя мультымільярдныя плады.

Як адзначае аўтар канала, стары Лукашэнка разумее, што ён больш не можа спадзявацца на сваіх сыноў:

- Яны купіліся на прынады-цацкі, падкладзеныя Масквой, і плаўна адыходзяць ад функцыі адзіных надзейных целаахоўнікаў дыктатара. Таксама Лукашэнка не бачыць і не разумее структуры і маштабаў інфільтрацыі прарасейскай пятай калоны, якая рыхтуецца да рэжысаванага Масквой Палацавага перавароту. Ён не чуе расейскіх кратоў ва ўласным штабе. Створаная ім ідэалогія, якую ён так старанна спрабуе навязаць, не мае пад сабой прыроднай праўдзіва беларускай асновы і не здольная натхніць народ і наменклатуру заступіцца за свайго лідара падчас "Ч". Выглядае так, што нават уласныя дзеці гатовыя здаць Лукашэнку Маскве дзеля сытага і спакойнага жыцця.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках