У Менскім грамадскім транспарце ўстанавілі скрыні для лістоў Святому Мікалаю
12- 14.12.2024, 19:18
- 1,104
Адправіць пасланне можна да 29 снежня.
У некаторых сталічных тралейбусах і аўтобусах з'явіліся скрыні для лістоў Святому Мікалаю.
Размова ідзе пра аўтобусы, тралейбусы, электробусы і трамваі, упрыгожаныя каляднай ілюмінацыяй у выглядзе святлодыёдных гірлянд.
Ліст ідзе ў рэзідэнцыю Святога Мікалая.
Таксама з 30 снежня да 3 студзеня ў сталічным транспарце з навагодняй ілюмінацыяй будуць працаваць кіроўцы ў строях святога Мікалая.