«Пуцін ужо зразумеў і таму трасецца»
6- 14.12.2024, 19:27
- 11,622
Фінансіст звярнуў увагу на неймавернае дасягненне Украіны.
Украінскі фінансавы эксперт Сяргей Фурса расказаў у сваім Facebook аб неймаверным дасягненні Украіны:
- Зіма.. мінус дзесяць градусаў… ці не самая халодная ноч гэтай зімой... наступная ноч пасля трэцяга запар маштабнага абстрэлу расейцамі нашай энэргетыкі. І сёння толькі тры гадзіны не будзе святла. Так, у суботу, у непрацоўны дзень, калі цяжар меншы, чым у працоўныя дні. Але толькі тры гадзіны...
Можна ўспрымаць гэта як належнае… можна скардзіцца, што чамусьці падчас самых маштабных абстрэлаў у гісторыі чалавецтва вымыкаюць святло не паводле раскладу. Усё гэта можна. Але фактычна гэтае велізарнае дасягненне, з якім не трэба лезці ў магілу. Гэта вялізны поспех.
Расейцы тройчы запар абстралялі Украіну. Выкарыстоўвалі некалькі сотняў ракет і да халеры мільярдаў дронаў. І ўсё гэта прычыняецца да 3-х гадзіннага вымыкання святла ў самы халодны дзень снежня.
Мы звыклі шмат што ўспрымаць як дадзенасць. Святло мае быць. Нават падчас абстрэлаў. Крамы маюць працаваць, пенсіі плаціцца нават падчас маштабнай вайны. Мы звыкаем да таго, што напраўду велізарнае дасягненне. І гэта трэба шанаваць. Каб не пасыпаць галаву попелам і не енчыць, што ў нас усё ідзе дрэнна, — напісаў Фурса.
Ён падкрэсліў, што адсутнасць працяглых вымыканняў — гэта дасягненне СПА і энэргетыкаў:
- Пуцін думаў, што ён замарозіць украінцаў. Пуцін думаў, што зіма зноў будзе хаўруснікам Расеі. Але ён зноў схібіў. Усе ягоныя ракеты і дроны, усе ягоныя патугі «эканомікі на ваенных рэйках» даюць хіба што абмежаваны вынік. Так, інфляцыя крыху вышэйшая і яйкі даражэйшыя, але хіба гэта той вынік, на які ён разлічваў? І ён можа цяпер толькі палохаць штодзень увесь свет сваім арэшнікам, які ці то ёсць, ці яго ўжо няма. Палохаць тэрарыстычнай зброяй з 36 даўбешак, якія павінны кудысьці ўпасці і нешта разбурыць... І робіць ён гэта не ад добрага жыцця.
Бо мінус 10, зіма і ўсяго тры гадзіны не будзе святла ў спальным раёне Кіева. Усвядомце гэта. Бо Пуцін ужо зразумеў і таму трасе сваімі арэшкамі.