14 снежня 2024, Субота, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінская апазіцыя заклікала ЕЗ абвясціць рэжым Іванішвілі нелегітымным

6
Грузінская апазіцыя заклікала ЕЗ абвясціць рэжым Іванішвілі нелегітымным
Бідзіны Іванішвілі

Грузія сутыкнулася з беспрэцэдэнтным палітычным крызісам.

У суботу, 14 снежня, чатыры найбуйнейшыя апазіцыйныя партыі Грузіі заклікалі Еўрапейскі Звяз абвясціць “самаабвешчаны рэжым” прарасейскага алігарха Бідзіны Іванішвілі нелегітымным.

Пра гэта гаворыцца ў супольным звароце палітычных сіл да ЕЗ, якія пасля выбараў у парламент адмовіліся ад дэпутацкіх мандатаў, паведамляе SOVA.

Ліст адрасаваны высокай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас і МЗС краін-чальцоў ЕЗ.

У звароце пазначана, што Грузія сутыкнулася з беспрэцэдэнтным палітычным крызісам, які патрабуе тэрміновых дзеянняў з боку Еўрапейскага Звязу.

"Улада супрацьпаставіла мірным пратэстам арганізаваны тэрор. Было затрымана больш за 500 чалавек, ахвярамі гвалту з боку войска спецыяльнага прызначэння і вулічных банд сталі больш за 300 чалавек, у тым ліку 73 журналісты», — гаворыцца ў лісце апазіцыі.

Раней апазіцыя заявіла, што не прызнае легітымнасці як прэзідэнцкіх, так і парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках