18 снежня 2024, Серада, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая таямніца часткі загадкавых дронаў над ЗША

6
Раскрытая таямніца часткі загадкавых дронаў над ЗША

Пентагон апублікаваў афіцыйную заяву.

Частка загадкавых беспілотнікаў, на бесперапынныя палёты якіх скардзіліся жыхары штата Нью-Джэрсі, была пілатаванымі самалётамі, гелі каптэрамі і зоркамі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Пентагона (Міністэрства абароны ЗША).

Як паведамляюць у вайсковым ведамстве, на снежань 2024 года ў ЗША налічваецца больш за 1 млн БПЛА, зарэгістраваных у Федэральнай управе грамадзянскай авіяцыі (FAA), а таксама існуюць тысячы камерцыйных, аматарскіх і праваахоўных беспілотнікаў, якія законна ажыццяўляюць палёты.

«За апошнія некалькі тыдняў ФБР атрымала інфармацыю пра больш як 5 000 паведамленняў аб заўважаных дронах і блізу 100 зачэпак, і федэральны ўрад падтрымлівае ўлады штатаў і мясцовых уладаў у расследаванні гэтых паведамленняў. (…) Мы накіравалі ў рэгіён перадавыя тэхналогіі выяўлення. Мы таксама накіравалі падрыхтаваных візуальных назіральнікаў», - заявілі ў Пентагоне.

Як заявілі амерыканскія афіцэры, уважліва вывучыўшы тэхнічныя звесткі і парады занепакоеных жыхароў ЗША, яны прыйшлі да высновы, што сярод выяўленых у небе беспілотнікаў ёсць і законныя камерцыйныя дроны, і дроны аматараў палётаў, і дроны праваахоўнікаў.

«Мы не выявілі нічога анамальнага і не думаем, што актыўнасць на сённяшні дзень нясе рызыку для нацыянальнай бяспекі або грамадскай бяспекі над грамадзянскай паветранай прасторай Нью-Джэрсі або іншых штатаў на паўночным усходзе», – сказалі ў Пентагоне.

Тым не менш, у ведамстве заклікаюць Кангрэс прыняць закон аб барацьбе з БПЛА, які пашырыў бы паўнамоцтвы ўладаў ЗША ў барацьбе з беспілотнікамі — «каб выявіць і змякчыць кожную пагрозу, якая можа ўзнікнуць».

«Акрамя таго, была зафіксаваная абмежаваная колькасць візуальных назіранняў беспілотнікаў над ваеннымі аб'ектамі ў Нью-Джэрсі і іншых месцах, у тым ліку ў абмежаванай паветранай прасторы. Такія назіранні зблізку ці над аб'ектамі Міністэрства абароны не з'яўляюцца нечым новым. (…) Мясцовыя камандзіры актыўна ўдзельнічаюць у забеспячэнні належных мер выяўлення і змякчэння наступстваў», - рэзюмавалі ў Пентагоне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках