NYT: КНДР ужо страціла некалькі сотняў салдат у вайне супраць Украіны
1- 18.12.2024, 11:13
- 2,004
Паўночнакарэйцы не былі загартаваныя ў баях.
У Пентагоне заявілі, што войскі КНДР у Расеі маглі страціць "некалькі сотняў" салдат забітымі і параненымі.
Пра гэта піша выданне The Guardian.
Ваенны чыноўнік ЗША на ўмовах ананімнасці заявіў, што ўкраінскія сілы забілі і паранілі "некалькі сотняў" паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якіх адправілі на дапамогу Расеі ў яе вайне супраць Украіны.
Паводле ягоных слоў, паўночнакарэйцы не былі загартаваны ў баях. Яны раней не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, што, магчыма, спрыяла таму, "чаму яны нясуць тыя страты".