18 снежня 2024, Серада, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на продаж выставілі бізнэс-цэнтр D16

9
У Менску на продаж выставілі бізнэс-цэнтр D16

Просяць больш за 10 мільёнаў даляраў.

Буйны сталічны бізнэс-цэнтр D16 выставілі на продаж. Ён размешчаны па вуліцы Даўгабродскай, недалёка ад Трактарнага завода. Пра гэта a target="_blank" href=https://officelife.media/news/58873-v-nbsp-minske-na-nbsp-prodazhu-vystavili-biznes-tsentr-d16/>Office Life распавялі ў кампаніі "Сільван-Інвест".

Першапачаткова будынак на вул. Даўгабродскай, 16, належаў Мінскаму заводу аўтаматычных ліній імя Машэрава. У 2019-2020 гадах яго выкупіў з аўкцыёну прадпрымальнік і заснавальнік ювелірных сетак "7 Карат", Diamante і "Золатаў" Аляксей Карагін.

У 2021 годзе пасля заканчэння рэканструкцыі на месцы цэха выпрабавання і праектнага бюро завода адкрыўся бізнэс-цэнтр D16.

Каля будынка чатыры паверхі. Вышыня столяў - 4,5 м на другім, трэцім і чацвёртым паверхах, а на першым - 6 м.

За бізнэс-цэнтр плошчай 5,170 тыс. кв. м хочуць прыкладна $10,34 млн. Кошт "квадрата" - $ 2 тысячы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках