19 снежня 2024, Чацвер, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узяў грошы «на бізнэс» нават у таксіста»

1
«Узяў грошы «на бізнэс» нават у таксіста»

Гісторыя беларуса з Ашмянаў, які вельмі любіў гуляць на аўтаматах.

Жыхар Ашмян браў у пазыку грошы на "развіццё бізнэсу", але марнаваў усё ў гульнявых аўтаматах. Сталічныя міліцыянеры затрымалі 51-гадовага мужчыну, паведамілі ў МУС.

Напрыклад, у мянчанкі ён узяў пад распіску амаль 11 тысяч рублёў нібыта для закупкі мясной прадукцыі для продажу. У тэрмін не вярнуў. У мужчыны сапраўды ёсць бізнэс, але некалькі апошніх гадоў ён стратны, адзначылі ў МУС.

«Таксама знойдзеныя яшчэ чацвёра пацярпелых, сярод якіх яго знаёмыя і нават кіроўца таксі, які аднойчы падвозіў затрыманага, - распавялі ў ведамстве. - Агульная сума шкоды склала амаль 200 тысяч рублёў у эквіваленце. Чужыя грошы фігурант марнаваў у гульнявых установах».

Следчымі распачатая крымінальная справа за махлярства, учыненае ў буйным памеры. Паводле ч. 3 ст. 209 КК мужчыну пагражае да сямі гадоў калоніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках