Экспэрт: На борце крэйсера «Масква» маглі знаходзіцца ракеты з ядзернымі боегалоўкамі
7- 19.12.2024, 12:22
- 6,348
Да чатырох штук.
На знішчаным расейскім крэйсеры "Масква" сярод 16 ракет, як мяркуецца, магло быць ад дзвюх да чатырох з ядзернымі баявымі часткамі. Пра гэта ў інтэрв'ю для “Украінскай праўды” расказаў адстаўны капітан 1 рангу і вайсковы экспэрт Сцяпан Якімяк.
“Я думаю, што з шаснаццаці мінімум дзве, магчыма, да чатырох. Гэта мая ацэнка. Я не бачыў ніякіх сакрэтных дакументаў у гэтым пытанні, але з практыкі і досведу баявой падрыхтоўкі, выхадаў на баявую службу, а гэта “адмысловая вайсковая аперацыя”, карабель павінен быць цалкам гатовы да выканання бліжэйшых і наступных задач, а ядзерная вайна і магчымасць адбіцця ўдараў ад NАТО гэта яе элемент”, - падкрэсліў Якімяк.
Акрамя таго, экспэрт адзначыў, што падрыхтоўка карабля да працяглых баявых задач прадугледжвае наяўнасць усіх тыпаў узбраення, уключаючы ядзернае. “Крэйсер “Масква” быў у моры для выканання доўгатэрміновых задач. З 6 да 10 красавіка ён знаходзіўся ў Севастопалі для папаўнення запасаў - паліва, правізіі, а магчыма, і замены часткі экіпажа. Але хутчэй за ўсё на борце таксама былі ракеты з ядзернымі баявымі часткамі.