На вышках пад Крымам расейцаў чакаюць «сюрпрызы»
- 19.12.2024, 15:36
- 4,446
Камандзір ВМС Украіны заінтрыгаваў намёкам на працяг аперацыі.
Аперацыя на газаздабыўных платформах каля Крыма будзе прадоўжаная. Вышкі ў Чорным моры з'яўляюцца важным пунктам назірання для акупантаў.
Пра гэта заявіў камандзір Ваенна-марскіх сіл Украіны, віцэ-адмірал Аляксей Неіжпапа ў інтэрв'ю АрміяInform.
Ён адзначыў, што атаку на вышкі старанна рыхтавалі, аперацыя будзе прадоўжаная.
“Мы не можам дазваляць суперніку мець дасведчанасць на моры, не можам дазволіць сачыць за нашымі цывільнымі ці вайсковымі караблямі і наогул разумець абстаноўку”, - сказаў Неіжпапа.
Паводле ягоных слоў, удары па вышках наносіліся не толькі марскімі дронамі, але і іншымі відамі ўзбраення.
“Нам вядома, што вораг там пакінуў вайскоўцаў спецыяльнага прызначэння, але яны абмежаваныя лагістычна, таму маюць забеспячэнне толькі паветраным шляхам з залучэннем гелікаптэраў. Мы і надалей будзем працаваць па такіх вышках”, - падкрэсліў камандзір ВМС.