19 снежня 2024, Чацвер, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расея дасягнула столі ў наборы «гарматнага мяса»

3
«Расея дасягнула столі ў наборы «гарматнага мяса»

Ахвочых ваяваць нават за вялікія грошы амаль не засталося.

Расея дасягнула столі ў наборы «гарматнага мяса» на вайну супраць Украіны: ахвочых ваяваць нават за вялікія грошы амаль не засталося. Аб гэтым сёння, 19 снежня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ заявіў экс-камандзір узвода батальёна «Айдар» Яўген Дзікі.

Ён адзначыў высокі ўзровень дэмаралізацыі ў шэрагах расейскіх акупантаў.

«Тут цікава пачытаць расейскіх «ваенкараў»…Нават падчапіў ад іх такі цікавы тэрмін – «вагнерызацыя расейскага войска». Гэта значыць, яны адкрытым тэкстам абмяркоўваюць паміж сабой, што, фактычна, гэтае войска ператварылася наогул у банду наймітаў, не засталося ні патрыётаў, ні прафесіяналаў, менавіта вайскоўцаў. А асноўны касцяк складае проста вось такая менавіта біямаса, набраная выключна за грошы і праз прызму гэтага ўвогуле да ўсяго адносіцца. Вось яны там, каб неяк выжыць і зарабіць. Гэта ўплывае і на дысцыпліну ўвогуле, і на дачыненні ў такім, умоўна, войску. Гэта значыць, фактычна, гэта банда менавіта наймітаў-марадзёраў», - сказаў Дзікі.

Ён канстатаваў, што расейскія ўлады спачатку правялі прымусовую мабілізацыю ўвосень 2022 года, а потым наладзілі эфектыўную працу сістэмы «найму біямасы за грошы». Аднак цяпер усё змянілася - эфекту не прынесла нават падвышэнне выплат.

«Узняцце выплат не тое што не дало эфекту павелічэння набору, а яно нават не змагло захаваць набор на тым узроўні, якім ён быў, напрыклад, год ці паўгода таму. Відавочна, яны ўперліся ў верхнюю планку. Яны не зразумелі аднаго. Яны сур'ёзна меркавалі, што калі людзі перастаюць ісці за сярэднія грошы, значыць, трэба проста плаціць вялікія грошы. А гэта не працуе. Справа ў тым, што выявілася - псіхалагічны бар'ер зусім іншы. Хтосьці ўвогуле гатовы паміраць за грошы, а хтосьці не гатовы. І гэтае пытанне не ў суме грошай. Гэта пытанне ў стаўленні агулам да жыцця. Гэта значыць, яны практычна выбралі тую біямасу, якая проста гатовая за грошы пайсці і памерці. Вось яна заканчваецца, прычым практычна ўжо скончылася», - сказаў Дзікі.

На яго думку, з гэтым звязанае і прыцягненне паўночнакарэйскіх вайскоўцаў да баёў супраць Сіл абароны Украіны. Пры гэтым Дзікі адзначыў, што Крэмль з улікам настрояў расейцаў усяляк імкнецца пазбегнуць новай хвалі прымусовай мабілізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках