Хакеіст нацыянальнай каманды Беларусі патрапіў у рэанімацыю
2- 19.12.2024, 18:37
- 5,902
З лёду яго вынеслі на насілках.
У хакеіста нацыянальнай каманды Беларусі і магнітагорскага «Металурга» Уладзіслава Яроменкі цяжкая траўма, якую ён атрымаў у апошнім матчы ў чэмпіянаце КХЛ (у Магнітагорск прыязджаў «Аўтамабіліст»). У адным з эпізодаў Яроменка рэзнуўся каленам у борт і пакінуў лёд на насілках.
Як паведамляе ТАСС, галоўны трэнер расейскага клуба Андрэй Разін расказаў, што беларусу зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Ва Уладзіслава Яроменкі «складаны пералом сцягна са зрушэннем».
Аб тэрмінах аднаўлення пакуль гаворкі няма. Напярэдадні трэнер сказаў, што гулец выбыў да канца сезона.