У матчы італьянскай Серыі А ў футбаліста спынілася сэрца
- 2.12.2024, 9:51
- 4,136
Матч быў перапынены.
Футбаліст "Фіярэнціны" Эдаарда Бавэ страціў прытомнасць падчас матчу 14-га тура чэмпіянату Італіі супраць “Інтэра”. Італьянскае выданне Ansa назвала прычыну таго, што здарылася.
Паводле інфармацыі крыніцы, у Бавэ здарыўся эпілептычны прыпадак, які суправаджаўся прыпыненнем сэрца.
Найбліжэйшым часам футбаліст пройдзе кампутарную тамаграфію, бо ў яго назіраліся курчы.
Перад тым, як Бавэ адчуў сябе дрэнна, ён атрымаў удар у грудзі і селязёнку ў выніку сутыкнення з Дэнзелам Думфрысам. Затым Бавэ памяняў футболку і паведаміў аб лёгкім галавакружэнні. Пасля гэтага здарылася страта прытомнасці.
Матч быў перапынены. Яго згуляюць у іншы дзень.