2 снежня 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Расея схавала трох генералаў КНДР

1
Украінская выведка: Расея схавала трох генералаў КНДР

Яны ў закрытых лагерах.

У баявыя падраздзяленні расейскага войска перайшлі 2 тысячы Паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Яны далучыліся да брыгады марской пяхоты і дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны Андрэй Чарняк у інтэрв'ю «Данбас рэаліі».

«Цяпер у аператыўным рэзерве (войска РФ-заўв.) ёсць 9 тысяч Паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, 2 тысячы перададзеныя ў баявыя падраздзяленні", - сказаў прадстаўнік ГУВ.

Таксама Чарняк адзначыў, што ўлічваючы гэта можна з упэўненасцю казаць пра тое, што вайскоўцы КНДР ужо далучыліся да вядзення баявых дзеянняў. Магчыма, не ўсе з іх ваююць на перадавой лініі, але ўжо дапамагаюць Расеі весці агрэсію супраць Украіны.

Паводле звестак ГУВ кантынгентам Паўночнакарэйскіх войскаў у Расеі камандуе тры генералы. Чарняк адзначыў:

«Іх максімальна хаваюць, іх максімальна ахоўваюць. Яны ў закрытых лагерах, для іх праводзіцца падрыхтоўка, але іх максімальна спрабуюць схаваць ад усіх».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках