26 снежня 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курская аперацыя: украінскі генерал раскрыў задачы УСУ

Курская аперацыя: украінскі генерал раскрыў задачы УСУ
МІКАЛАЙ МАЛАМУЖ

Ідзе манеўраная вайна.

Расейскія заявы аб аднаўленні кантролю над 400-500 кв. км тэрыторый Курскай вобласці кажуць толькі пра тое, што там вядзецца манеўраная вайна. Узброеныя Сілы Украіны адыходзяць на больш выгадныя для нанясення удараў па ворагу пазіцыі. Пра гэта ў эфіры FREEДОМ распавёў генерал войска Украіны, кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны (2005-2010 гг.) Мікалай Маламуж.

«На Курскім кірунку мы выконваем задачы манеўранай вайны. Гэта новы від вайны, які не характарызуецца стварэннем толькі ўмацаваных раёнаў. Ён мяркуе перамяшчэнне войскаў, нанясенне удараў — і франтавых, і флангавых. Вораг заходзіць у шэрую зону — наносім зноў агнявы ўдар і, вядома, перасоўваемся», — тлумачыць ён.

Маламуж падкрэсліў: задача арганізацыі ўстойлівай лініі абароны на гэтым кірунку не стаяла.

«Частку тэрыторыі мы пакінулі, але мы не ставілі задачу стаяць поўнай лініяй абароны... расейцы кажуць, што аднавілі [кантроль] дзесьці на 400-500 кв.км. не аднавілі - мы проста адышлі для таго, каб не страчвавць нашых байцоў, а з другога боку, вядома, манеўраваць, наносіць удары ў больш выгадных умовах», — растлумачыў госць эфіру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках