Калі беларусам могуць адмовіць у рэгістрацыі мытнай дэкларацыі
- 2.12.2024, 11:48
- 2,240
Дакументы могуць не прыняць у шэрагу выпадкаў.
Пры якіх абставінах могуць адмовіць у рэгістрацыі мытнай дэкларацыі, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК).
Так, адмова магчымая, калі мытная дэкларацыя пададзеная мытнаму органу, неправамоцнаму рэгістраваць дэкларацыі, або пададзеная неўпаўнаважанай асобай, не засведчанай належным чынам, не выкананая форма мытнага дэкларавання. Дакументы не будуць прынятыя, калі не пазначаны неабходныя ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі і актамі ў сферы мытнага рэгулявання звесткі або мытная дэкларацыя запоўненая няправільна.
Такая ж пастанова выносіцца, калі тавары, у дачыненні да якіх падаецца дэкларацыя (за выключэннем асобных выпадкаў), не знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы ЕАЭС, мытнаму органу якога яна выдаецца. Мытныя органы адмовяць у рэгістрацыі і ў тым выпадку, калі не здзейснены дзеянні, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам павінны здзяйсняцца да падачы або адначасова з падачай мытнай дэкларацыі, не выкананыя устаноўленыя дзяржавай–чальцом ЕАЭС асаблівасці мытнага дэкларавання.