2 снежня 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: Расейцы ўцякаюць з Дамаска

2
ГУВ: Расейцы ўцякаюць з Дамаска

Становішча расейскіх вайскоўцаў у Сірыі пагаршаецца.

Галоўная ўправа выведкі МА Украіны паведамілі пра пагаршэнне сітуацыі для расейцаў у Сірыі.

Расейцы ўцякаюць з Дамаска, паведамляе ведамства ў Telegram.

Выведка распавядае аб прасоўванні на поўдзень краіны апазіцыйных да рэжыму Асада сіл, які падтрымліваюцца РФ:

"Сірыйскі капут - расейцы ўцякаюць з Дамаска. Сітуацыя для расейцаў у Сірыі пагаршаецца. Апазіцыйныя да рэжыму Асада, які падтрымліваецца Расеяй, сілы актыўна прасоўваюцца на поўдзень краіны, адбыліся першыя гарадскія баі ў гарадах Хама, Хомс і Сувейда».

Адзначаецца, што «вайсковы кантынгент дзяржавы-агрэсаркі Расеі ўцёк з Хамы і эвакуяваўся на базу «Хмеймім». Кіраўнік размешчанага ў Хмейміме каардынацыйнага штаба расейцаў генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў канстатаваў, што сітуацыя выйшла з-пад кантролю рэжыму Асада.

«У Дамаску пачаліся першыя ўзброеныя беспарадкі - расейскія вайскоўцы і дыпламаты тэрмінова пачалі пакідаць сталіцу Сірыі. Таксама расейцы ўцяклі з вайсковай базы ў горадзе Хан-Шэйхун, пакінуўшы там значны арсенал узбраенняў і тэхнікі», - гаворыцца ў паведамленні.

У нядзелю, 1 снежня, расейскія самалёты нанеслі авіяўдары ў раёнах Хан-Шэйхуна - мэтай атакі, імаверна, было знішчэнне вайсковай тэхнікі РФ, якая перайшла да апазіцыйных сіл.

«На фоне панічных уцёкаў расейскіх войскаў у арабамоўных суполках атрымала актыўны распаўсюд навіна аб адстаўцы камандзіра кантынгенту РФ генерала Кісяля. У Маскву «на дыван» таксама адклікалі палкоўніка Вадзіма Байкулава, які камандаваў расейскімі войскамі спецыяльнага падраздзялення», - пішуць у ГУВ.

Дадаюць, што Байкулаў павінен «растлумачыць правадырам», чаму падначалены яму асабовы склад панёс страты забітымі, а вайсковая тэхніка ў Алепа была захопленая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках