Пад Магілёвам МАЗ заехаў у «Ладу» на сустрэчнай паласе
1- 2.12.2024, 14:38
- 3,086
Кіроўца загінуў.
У Магілёўскім раёне загінуў кіроўца пры сутыкненні «Лады» з МАЗам, падрабязнасці распавялі ў тэлеграм-канале «Міліцыя Магілёўшчыны» УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Смяротная аварыя адбылася на 25-м кіламетры хуткаснай трасы М-15. А 10.15 гадзін 45-гадовы кіроўца МАЗа выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнулася з легкавіком.
За стырном «Лады» знаходзіўся 51-гадовы мужчына, ён загінуў на месцы аварыі. Яго пасажырцы спатрэбілася дапамога медыкаў.