Ва ўсіх беларускіх таксоўках усталююць схаваныя камеры
8- 2.12.2024, 15:32
- 5,720
Гэта стане абавязковым.
У салоне таксі ў Менску заўважылі шыльду папераджальную, што вядзецца відэаназіранне. Гэта патрабаванне рэестра-растлумачыў «Смартпресс» таксіст Іван.
Ён удакладніў, што опцыя ўведзеная для бяспекі кіроўцаў і пасажыраў. Запісы камер захоўваюцца год.
Аднак кіроўца не расказаў, дзе менавіта знаходзіцца камера. Выявіць яе пры візуальным аглядзе салона не ўдалося.
Нагадаем, з 1 лістапада ў Беларусі змяніліся ўмовы працы сэрвісаў таксі. Усе кіроўцы і аўто павінны быць зарэгістраваныя ў рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных злучэннях. Без гэтага працаваць нельга.
У Мінтрансе мяркуюць, што рэестр дапаможа «абмежаваць прысутнасць на рынку перавозак пасажыраў нядобрасумленных перавозчыкаў і дыспетчараў».
Фактычна пасажыры атрымалі толькі падвышаныя цэны на паездкі і павялічаны час чакання аўто.