Казахстанскі тэнге абрынуўся следам за расейскім рублём
8- 2.12.2024, 15:39
- 7,944
Да рэкорднага ўзроўню.
Валюта Казахстана ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню 530 тэнге за даляр. Гэта адбылося, нягледзячы на тое што за апошнія два тыдні цэнтральны банк выдаткаваў больш за 1 млрд даляраў на інтэрвенцыі.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Попыт на даляры ўзмацніўся пасля таго, як тэнге перасёк "псіхалагічны ўзровень" на 500 за даляр пасля падзення расейскага рубля, валюты другога ў велічыні гандлёвага партнёра Казахстана, паведаміў Цэнтрабанк Казахстана.
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай эканомікі Нурлан Байбазараў на экстраным брыфінгу 2 снежня заявіў, што падзенне тэнеге выкліканае трыма чыннікамі.
Першы чыннік - гэта глабальнае ўзмацненне індэкса даляра ў апошнія месяцы. Другі чыннік, са слоў Байбазарава, звязаны з пэўным зніжэннем сусветных коштаў нафты. І апошні, немалаважны чыннік, - паслабленне расейскага рубля.
«Улічваючы, што Расея з'яўляецца нашым буйным гандлёвым партнёрам, скокі рубля могуць уплываць на курс тэнге», - сказаў ён.