У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную расейскую таматную пасту
13- 2.12.2024, 16:00
- 6,080
Яна не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукт, за які выдаецца.
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі таматную пасту расейскага брэнда «Дзядзька Ваня». Яе ўнеслі ў спіс небяспечнай прадукцыі.
Адзначаецца, што таматную пасту вырабляе Кансервавы камбінат Ахтуба ў Валгаградскай вобласці РФ.
У складзе прадукту эксперты выявілі недапушчальную харчовую дабаўку - кансервант дыяксід серы (Е220). Таксама ў Дзяржстандарце дадалі, што вытворца наўмысна надаў прадукту вонкавы выгляд, а таксама асобныя ўласцівасці таматнай пасты, «але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як таматная паста, за якую выдаецца».
Забарона на ўвоз і рэалізацыю пачне дзейнічаць з 3 снежня.