«Мы павінны разам змагацца за дэмакратычную і свабодную Грузію»
- 2.12.2024, 17:36
- 1,420
Чэмпіён UFC Ілія Тапурыя падтрымаў пратэстоўцаў.
Дзейны чэмпіён UFC у паўлёгкай вазе Ілія Тапурыя выказаў сваю пазіцыю наконт акцый пратэсту на радзіме супраць спынення перамоў аб уступленні ў ЕЗ да 2028 года.
«Мая выразная падтрымка ўсім пратэстоўцам, якія абараняюць нашыя правы і імкненні. Я выступаю супраць пастановы аб спыненні перамоў аб нашым далучэнні да Еўрапейскага Звязу.
Мне сорамна бачыць, як абыходзяцца з грузінскімі дзецьмі. Гэта нельга назваць свабодай. Мы хочам забяспечыць лепшую будучыню для нашай краіны.
Важна працягваць наш шлях да еўрапейскай інтэграцыі, бо гэта будучыня магчымасцей і прагрэсу для кожнага грамадзяніна. Мы павінны разам змагацца за дэмакратычную і свабодную Грузію», - напісаў Тапурыя ў сторыс у Instagram.