Расейскую падлодку «Уфа» заўважылі ля Філіпін
- 2.12.2024, 19:03
- 5,812
Прэзідэнт краіны Маркас зрабіў заяву.
Прысутнасць расейскай падводнай лодкі ў водах Філіпін выклікае сур'ёзную занепакоенасць, заявіў прэзідэнт Фердынанд Маркас-малодшы, яго словы прыводзіць Bloomberg.
«Усякае ўварванне ў Заходне-Філіпінскае мора (Філіпіны афіцыйна называюць Паўднёва-Кітайскае мора Заходне-Філіпінскім. - Заўвага.), у нашу выключную эканамічную зону выклікае вялікую трывогу», - сказаў Маркас-малодшы.
Філіпінскія ВМС 2 снежня заявілі, што падлодка (яны ідэнтыфікавалі яе як Ufa 490) была заўважаная 28 лістапада ў 80 марскіх мілях на захад ад мыса Калавітэ правінцыі Заходні Міндора.
Карабель ВМС BRP Jose Rizal (FF150) устанавіў радыёсувязь з субмарынай, экіпаж заявіў, што «чакае паляпшэння ўмоў надвор'я», каб адправіцца ва Уладзівасток. Падлодка прыбыла з Малайзіі.