У Менску адкрыецца навагодні кірмаш у новай лакацыі
3- 2.12.2024, 19:39
- 1,876
Ён будзе працаваць з 20 снежня да 7 студзеня.
На гэты раз трохтыднёвы «Зімовы кірмаш belbet» (не блытаць з івентам ля Палаца спорту) пройдзе ў новай лакацыі. Калі ў мінулы сезон ён размясціўся побач з Вялікім тэатрам, то ў гэтым будзе працаваць побач з Нацыянальнай бібліятэкай - з 20 снежня да 7 студзеня.
Арганізатары абяцаюць, што кірмаш стане больш маштабным, а актыўнасці і забаў будзе больш. Сярод іншага наведвальнікаў сёлета чакаюць: навагодняя карусель і паравозік, майстэрня рамеснікаў, рынак з сувенірамі, фуд-корт, спецыяльная зона з Дзедам Марозам і ёлачны базар.
«Сёлета на «Зімовым кірмашы» запрацуе асобная „Фабрыка падарункаў“, дзе будуць выдаваць каштоўныя прызы тым, каму пашчасціла выйграць у „Кола фартуны“. На пляцоўцы ўсталююць адмысловую ТБ-сцэну, дзе па выходных і святочных днях пакажуць забаўляльную праграму», - распавялі арганізатары.
Кірмаш будзе працаваць у будныя дні з 15:00 да 23:00, а ў выходныя і святочныя - з 13:00 да 23:00. Уваход для ўсіх вольны. Падрабязная праграма і мерапрыемствы з'явяцца бліжэй да адкрыцця святочнай пляцоўкі.