З 1 студзеня беларусаў чакаюць новаўвядзенні ў пенсіях
8- 2.12.2024, 20:04
- 9,832
Змяненні датычацца ўмоваў, пры якіх людзі змогуць атрымліваць свае законныя выплаты.
У Беларусі з новага года зменіцца парадак налічэння пенсій. Пра тых, хто мае права атрымліваць грошы ў будучыні, расказалі ў Мінпрацы.
Так, паводле інфармацыі ўстановы, спадзявацца на пенсію змогуць мужчыны і жанчыны, якія дасягнулі агульнавызначанага ўзросту. Гэта значыць, 63 і 58 гадоў адпаведна.
У гэтым няма нічога новага. Аднак далей пачынаецца самае цікавае.
Важная навіна ў будучай пенсіі датычыцца страхавога стажу, пасля дасягнення якога пачнуць налічваць грошы. Рэч у тым, што з 1 студзеня 2025 года ён павінен будзе складаць не менш за 20 гадоў. Цяпер – 19,5.
Так, разлічвацца гэты лік будзе наступным чынам: месяц страхавога стажу роўны месяцу працы або ў выпадку самастойнай дзейнасці перыяду часу, за які выплачаныя ўнёскі ў ФСАН.
Важна яшчэ і тое, што яны суадносяцца з мінімальным заробкам.
«Калі ваш прыбытак, з якога выплачаныя ўнёскі ў ФСАН, напрыклад, палова мінімальнага заробку, страхавы стаж складзе палову месяца», – удакладнілі ў Мінпрацы.
Акрамя таго, ва ўстанове адзначылі, што калі ўнёскі не выплачаныя, то і стаж сфармаваны не будзе.
Іншыя новаўвядзенні датычацца розных перыядаў жыцця. Так, напрыклад, з 1 студзеня 2020 года ў страхавы стаж уключаецца тэрміновая вайсковая служба.
Не ўваходзяць у яго навучанне на дзённым аддзяленні, перыяд часу догляду дзіцяці да трох гадоў, а таксама месяц, калі людзі атрымлівалі дапамогу ў беспрацоўі.