The Hill: Прыход Трампа да ўлады стварае дадатковыя цяжкасці для Пуціна
8- 2.12.2024, 20:17
- 3,952
Дыктатару РФ давядзецца мець справу з новай рэальнасцю.
Паколькі дынаміка вайны становіцца ўсё больш пагрозлівай, вяртанне Дональда Трампа да ўлады толькі пагаршае нявызначанасць вакол будучыні Украіны. Перад Украінай цяпер стаіць падвойная задача: спыніць прасоўванне расейскіх войскаў і падрыхтавацца да палітычных узрушэнняў, якія насоўваюцца на Вашынгтон.
Украінскія службовыя асобы мяркуюць, што галоўнай мэтай Трампа будзе дэманстрацыя сілы, якая можа вызначаць ягоную знешнюю палітыку. Такая пазіцыя, на іхнюю думку, запатрабуе жорсткага выбару: ціснуць як на Украіну, так і на Расею, не падрываючы пры гэтым лідарства ЗША, мяркуе Імран Халід, аўтар меркаванняў у газеце The Hill.
Стаўкі высокія. Любая памылка можа пераследаваць Трампа, як вывад войскаў з Афганістана пераследаваў Байдэн. Калі Украіна стане «Афганістанам» Трампа, наступствы – як для выжывання Украіны, так і для глабальнага становішча Амерыкі – могуць быць такімі сама сур'ёзнымі.
«Для Уладзіміра Пуціна прыход да ўлады Дональда Трампа ўскладняе шлях наперад. Пуціну давядзецца мець справу з новай рэальнасцю: Трамп цяпер за стырном. Эскалацыя, хоць і панадлівая, рызыкуе звесці на нішто любыя шанцы на выгадную дамову. Апошні пакет ваеннай дапамогі, вылучаны адміністрацыяй Байдэна ў Вашынгтоне, адлюстроўвае яе прыхільнасць да выжывання Кіева», – піша аўтар.