2 снежня 2024, панядзелак, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Польшча ствараюць працоўную групу для ўрэгулявання гістарычных пытанняў

Украіна і Польшча ствараюць працоўную групу для ўрэгулявання гістарычных пытанняў

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Баднар.

Украіна і Польшча працуюць над стварэннем супольнай працоўнай групы для ўрэгулявання гістарычных пытанняў. Яе праца павінна пачацца ў найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў амасадар Украіны ў Польшчы Васіль Баднар, паведамляе «Укрінфарм» у панядзелак, 2 снежня.

Амбасадар зазначыў, што працоўная група будзе дзейнічаць пад эгідай міністэрстваў культуры Украіны і Польшчы.

«Мы працуем над парадкам дня і хочам, каб гэтая група сабралася як мага хутчэй», – заявіў Баднар.

Ён таксама паведаміў, што міністр культуры і стратэгічных камунікацый Украіны Мікалай Тачыцкі і міністарка культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ганна Урублеўская ў найбліжэйшы час правядуць перамовы і вызначацца з месцам і датай першага пасяджэння групы.

«Яны павінны пачаць дыялог у палітычна адчувальнай тэме: ушаноўванне месцаў памяці ва Украіне і Польшчы, удасканаленне адпаведных працэдураў», – адзначыў Баднар.

Раней кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці (УІНП) Антон Драбовіч заяўляў, што спадзяецца, што ўкраінска-польская працоўная група ў пытаннях агульнага гістарычнага мінулага зможа дасягнуць канкрэтнага прагрэсу ўжо ў снежні 2024 года.

27 лістапада міністры замежных справаў Польшчы і Украіны Радаслаў Сікорскі і Андрэй Сібіга падчас сустрэчы ў Варшаве прынялі супольную заяву ў пытанні эксгумацый ахвяраў Валынскай трагедыі. У заяве Украіна пацвердзіла адсутнасць перашкодаў для правядзення пошукава-эксгумацыйных працаў на сваёй тэрыторыі.

Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Павел Уронскі паведаміў, што эксгумацыя ахвяраў можа пачацца вясной 2025 года.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках