Памёр міліцэйскі ідэолаг Салігорска
34- 20.12.2024, 10:48
- 14,180
Яму было 49 гадоў
На 50-м годзе жыцця памёр падпалкоўнік міліцыі Павел Гавін. Больш за дзесяць гадоў ён працаваў намеснікам начальніка Салігорскага РАУС у ідэалогіі і кадравай рабоце. Аб ягонай смерці паведаміла ведамасная газета "На страже".
Агулам кадравай працы ў міліцыі Павел Гавін прысвяціў больш за чвэрць стагоддзя. Быў узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" III ступені і "За выдатныя дасягненні ў ахове грамадскага парадку". У жніўні 2023 году яго ўрачыста правялі на пенсію.